BE RU EN

У Менску за ўдзел у пратэстах асудзілі былога супрацоўніка АМАПу

  • 24.01.2025, 16:45

Асудзілі і ягоную дачку.

У Менску бацьку і дачку асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 2020-га. Змітру і Лізавеце Жарнасек прызначылі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Іх крымінальную справу разгледзеў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы. Суддзя Іна Сівец прызнала менчукоў вінаватымі ў «актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляюць праваабаронцы viasna96.

51-гадовы Дзмітрый Жарнасек у 1990-я служыў у АМАПе, быў кіроўцам у званні малодшага лейтэнанта. У 1997 годзе ён звольніўся. Апошнім часам працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Вядома, што ў лістападзе 2020-га Жарнасека асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. Яго дачцэ 26 гадоў.

Апошнія навіны