BE RU EN

У Прыднястроўі пачаліся пратэсты праз газавы калапс

  • 24.01.2025, 16:55

Малдаўскія ўлады пракаментавалі гэтыя падзеі.

У непрызнаным Прыднястроўі ў пятніцу, 24 студзеня, адбыліся пратэсты праз спыненне паставак газу. Мясцовыя жыхары абвінавачваюць у гэтым улады Малдовы, паведамляе NewsMaker.

Адзначаецца, што дэманстранты сабраліся на кантрольна-прапускных пунктах у Бэндэрах, Рыбніцы і Дубасарах.

Людзі выйшлі з плакатамі: «Малдова, прапусці газ», «Не генацыду прыднястроўскага народа», «Малдова вінаватая ў гібелі прыднястроўскіх грамадзянаў». Удзельнікі таксама трымалі сцягі Прыднястроўя і Расеі.

Малдаўскія ўлады пракаментавалі гэтыя падзеі.

«Пратэсты ў Прыднястроўскім рэгіёне – частка ўжо вядомага парадку дня для стварэння напружанасці і эскалацыі сітуацыі з бяспекай», – заявіў прадстаўнік ураду Малдовы Даніэл Водэ.

Ён адзначыў, што папярэдні досвед дэманструе: такія акцыі каардынуюцца мясцовай «уладай», якая падпарадкоўваецца Крамлю.

Апошнія навіны