BE RU EN

МЗС Украіны пра ўступленне ў NATO: Маскве слова не давалі

  • 24.01.2025, 18:10

Кіеў адказаў на патрабаванне РФ.

У Міністэрстве замежных справаў Украіны адказалі на патрабаванне Расеі скасаваць абяцанне NATO ў Бухарэсце пра ўступленне краіны для заканчэння вайны.

Адказ прадстаўніка ўкраінскай знешнепалітычнай установы Георгія Ціхага цытуе «Еўрапейская праўда».

Прадстаўнік МЗС Георгій Ціхі ў адказ на патрабаванне РФ адмовіцца ад уступлення ў NATO, што было абяцанае Кіеву ў дэкларацыі Бухарэсцкага саміту ў 2008 годзе, для ўрэгулявання расейска-ўкраінскай вайны сказаў, што «Маскве слова не давалі ў гэтым пытанні».

«Ой, ну што вы, хаўрусніца Паўночнай Карэі выстаўляе ўльтыматумы NATO. Поўная бздура. Маскве слова не давалі ў гэтым пытанні», – заявіў ён.

Ціхі падкрэсліў, што Расея вядзе захопніцкую вайну ў Еўропе.

«Яе акупацыйныя войскі знаходзяцца ва Украіне і іншых еўрапейскіх краінах. Архітэктура еўрапейскай бяспекі пабудаваная на абароне ад Расеі», – падсумаваў ён.

Апошнія навіны