BE RU EN

Паліцыя Нью-Ёрка ўпершыню за пяць дзён не фіксавала стральбы ў горадзе

  • 24.01.2025, 19:03

Падрабязнасці.

Паліцыя Нью-Ёрка ўпершыню за апошнія 30 гадоў цягам пяці дзён не рэгістравала ніводнага факта стральбы, які вынікаваў бы раненне або гібель. Пра гэта паведамляецца на старонцы паліцыі ў сацсетцы X.

«Упершыню за 30 гадоў у горадзе Нью-Ёрк пяць дзён запар не было ніводнага загінулага або пацярпелага ў выніку стральбы», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым мясцовы тэлеканал ABC7 удакладняе, што прыкладна праз пяць хвілінаў пасля публікацыі ў нью-ёркскім раёне Бруклін у выніку стральбы пацярпеў 34-гадовы мужчына. Ён атрымаў раненні нагі падчас канфлікту з аўтамабілістам на паркоўцы. Яшчэ праз некалькі гадзінаў у выніку страляніны ў раёне Бронкс пацярпеў 17-гадовы малады чалавек.

Паводле звестак тэлеканала, у абодвух выпадках падазроныя ўцяклі з месца злачынства.

Апошнія навіны