BE RU EN

Rolls-Royce атрымаў кантракт на пабудову рэактараў для падводных лодак

  • 24.01.2025, 19:20

Брытанскі ўрад заключыў кантракт коштам блізу $11 млрд.

Брытанскі ўрад заключыў з Rolls-Royce васьмігадовы кантракт коштам 9 млрд фунтаў стэрлінгаў (блізу $11 млрд) на распрацоўку, вытворчасць і абслугоўванне ядзерных рэактараў для флоту падводных лодак краіны.

Кантракт паспрыяе ўзмацненню марской прысутнасці брытанскага ваенна-марскога флоту, а таксама ўмацуе абаронны альянс AUKUS (Вялікая Брытанія, ЗША, Аўстралія), паведамілі ў Мінабароны Вялікай Брытаніі.

Кантракт з Rolls-Royce, які атрымаў назву Unity (адзінства) падтрымае распрацоўку падлодак класу Dreadnought, якiя ствараюцца кампаніяй BAE Systems, а таксама створыць 1000 працоўных месцаў і захавае 4000 існых, піша Reuters.

Міністр абароны Вялікай Брытаніі Джон Хілі адзначыў, што кантракт дазволіць зэканоміць краіне 400 млн фунтаў за кошт аб'яднання некалькіх кантрактаў у адзін.

«Гэта ўклад у эканамічны рост і абаронную моц краіны», – заявіў ён.

Кантракт Мінабароны Вялікай Брытаніі з Rolls-Royce быў заключаны на фоне заклікаў ЗША да павелічэння выдаткаў NATO на абарону да 5% ВУП і напружанасці з Расеяй, у тым ліку інцыдэнту з расейскім выведным караблём у брытанскіх водах.

Апошнія навіны