BE RU EN

Трамп: Пакуль кошты нафты высокія, вайна РФ ва Украіне не скончыцца так проста

  • 24.01.2025, 20:21

Прэзідэнт ЗША зноў заявіў, што кошты трэба зменшыць.

Вайну РФ ва Украіне «не атрымаецца закончыць проста», пакуль кошты нафты ў свеце застаюцца высокімі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, відэазапіс апублікавала ягоная каманда ў сацсетцы X.

«Мы хочам спыніць гэта. Адзіны спосаб спыніць гэта хутка – АПЕК (Арганізацыі краінаў – экспарцёраў нафты. – Заўвага.) спыніць зарабляць так шмат грошай і знізіць кошты нафты. ...> Пакуль кошты нафты высокія, гэтая вайна не скончыцца так проста», – сказаў ён.

Палітык зноў заявіў, што вайна ва Украіне не пачалася б, калі б ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе.

Напярэдадні Трамп у сваёй прамове на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе заявіў, што збіраецца папрасіць Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць кошты нафты. Паводле ягоных словаў, гэта прывядзе да таго, што вайна паміж Расеяй і Украінай «неадкладна скончыцца».

«Цяпер кошт даволі высокі, каб гэтая вайна прадаўжалася. Вы павінны знізіць кошты нафты. Вы можаце пакласці канец гэтай вайне. Яны павінны былі гэта зрабіць ужо даўно», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны