BE RU EN

Кіраўнік МЗС Кітая і дзяржсакратар ЗША правялі тэлефонную размову

  • 24.01.2025, 20:37

Што абмяркоўвалі.

Новы дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё патэлефанаваў у пятніцу, 24 студзеня, свайму кітайскаму калегу Ван І, паведамляе МЗС КНР.

Суразмоўцы абмеркавалі, сярод іншага, перамовы паміж старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, а таксама развіццё кітайска-амерыканскіх стасункаў.

Тэлефонная размова Трампа і Сі Цзіньпіна адбылася 17 студзеня. Рэспубліканец назваў размову добрай і адзначыў, што Вашынгтон і Пекін зробяць усё магчымае, каб свет стаў больш бяспечным.

Апошнія навіны