На ўкраінска-беларускай мяжы з'явіліся білборды з лозунгам «Жыве Беларусь»
- 24.01.2025, 21:35
Фотафакт.
Беларускія добраахвотнікі супольна з вайскоўцамі Сілаў абароны Украіны вырабілі і ўсталявалі білборды з лозунгам «Жыве Беларусь». На плакаце намаляваныя байцы на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Такія плакаты з'явіліся на пунктах пропуску з Беларуссю ў Валынскай і Жытомірскай абласцях.