BE RU EN

У Трампа назвалі кошт нафты, пры якой Расея страціць мільярды даляраў

  • 25.01.2025, 9:39

Гэта можа згуляць ключавую ролю для паразы Крамля.

Спецпасланнік кіраўніка Белага дому Дональда Трампа ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг растлумачыў заклікі амерыканскага лідара да АПЕК знізіць кошт нафты, каб чыніць ціск на РФ і прымусіць яе такім чынам закончыць вайну супраць Украіны.

У інтэрв'ю Fox News Келлог заявіў, што пры цяперашнім узроўні коштаў «чорнага золата» блізу 78 даляраў за бараль Расея прадаўжае зарабляць мільярды, але калі кошт апусціць да 45 даляраў за бараль, Крэмль страціць гэтыя прыбыткі.

«Гэтаму прыйдзе канец, і ён [Трамп] сказаў гэта ўчора ў Давосе: што ключавую ролю гуляе не толькі дыпламатыя, але і эканоміка», – дадаў спецпрадстаўнік.

Паводле словаў Келага, кошт 45 даляраў за бараль з'яўляецца базавым пунктам бясстратнасці. Больш жорсткія захады ўздзеяння на расейскі нафтавы сектар могуць прымусіць Крэмль пайсці на перамовы пра спыненне расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Спецпасланнік заявіў, што міжнародная супольнасць не зможа прымусіць РФ спыніць вайну супраць украінскай дзяржавы, проста дапамагаючы Украіне перамагаць на фронце. Патрэбныя яшчэ і эканамічныя метады ўздзеяння.

Апошнія навіны