У Курскай вобласці знішчанае падраздзяленне марскіх пяхотнікаў РФ, вядомае расстрэламі ўкраінскіх палонных
- 25.01.2025, 12:50
«Паляванне» на акупантаў прайшло паспяхова.
Украінскія дэсантнікі знішчылі падраздзяленне марскіх пяхотнікаў РФ у Курскай вобласці. Былі ліквідаваныя акупанты са 155-га АБрМП.
Пра гэта паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі (ДШВ) УСУ.
«У Курскай вобласці дэсантнікі 82-й асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады ДШВ УС Украіны знішчылі падраздзяленне расейскіх марскіх пяхотнікаў 155-й асобнай брыгады марской пяхоты ціхаакіянскага флоту РФ», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаюць вайскоўцы, «паляванне» на акупантаў, якія забіваюць украінскіх палонных, прайшло паспяхова і будзе прадаўжацца надалей.