BE RU EN

Вызваленыя яшчэ чатыры ізраільскія закладніцы

  • 25.01.2025, 13:43

Яны былі ў палоне з кастрычніка 2023 года.

ХАМАС перадаў Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа чатырох ізраільскіх закладніцаў. Як піша Reuters, гэта жанчыны-вайскоўкі, узятыя ў палон 7 кастрычніка 2023 года.

Вайскоўкі ЦАХАЛ Карына Арыеў, Даніэла Гільбоа, Наама Леві і Ліры Альбаг былі выкрадзеныя 7 кастрычніка 2023 года з паста кібуца Нахаль-Оз. Працэс іх перадачы МКЧК адбыўся на плошчы Палестыны ў горадзе Газа.

Як раней паведамляў Бі-бі-сі, наўзамен Ізраіль вызваліць з турмаў 180 палестынскіх зняволеных. Чакаецца, што сярод іх будуць чальцы «Ісламскага джыхаду», ХАМАС і Народнага фронту вызвалення Палестыны (НФВП), некаторыя з якіх адбываюць пажыццёвае зняволенне.

Сённяшні абмен стаў другім з моманту пачатку дзеяння пагаднення аб спыненні агню. Падчас першага ХАМАС перадаў траіх ізраільскіх мірных жыхароў у абмен на 90 палестынскіх зняволеных.

Апошнія навіны