BE RU EN

Мэр Львова: Ва Украіне сёлета пачнуць працаваць некалькі аэрапортаў

  • 25.01.2025, 15:15

Палітык прывёў прыклад Ізраіля.

Гарадскі старшыня Львова Андрэй Садовы заявіў, што сёлета ва Украіне павінны зноў запрацаваць некалькі аэрапортаў. Ён не ўдакладніў, пра якія менавіта ідзе размова, аднак зазначыў, што «для гэтага ёсць тэхнічныя і іншыя магчымасці».

Пра гэта ён сказаў падчас інтэрв'ю выданню «Твой горад».

«Адназначна, што сёлета ва Украіне пачнуць працаваць некалькі аэрапортаў. Для гэтага ёсць тэхнічныя ды іншыя магчымасці. Павінна быць палітычная пастанова. Відаць, яна будзе», – сказаў ён.

Садовы дадаў, што «калі краіна прысутнічае на авіяцыйнай мапе, то яна ў прынцыпе прысутнічае на мапе свету. Гэта пытанне бяспекі нашай дзяржавы».

Ён прывёў прыклад Ізраіля, дзе калісьці прынялі палітычную пастанову, што падчас вайны аэрапорт Тэль-Авіва пачаў працаваць – гэта быў адзіны мост, які злучаў Тэль-Авіў са светам.

«І гэта была персанальная адказнасць. Дзякуй Богу, ніхто ніводны самалёт не збіў. Усе самалёты габрэйскай авіякампаніі маюць спецабсталяванне пад крыламі, якое выкарыстоўваецца ў выпадку, калі ёсць нейкая небяспека атакі і да таго падобнае. Свет гэта ўжо праходзіў. У нас няма іншага варыянту, мы павінны выжываць, жыць у часе вайны», – адзначыў мэр Львова.

Апошнія навіны