Зяленскі: Вайсковая дапамога Украіне ад ЗША будзе працягвацца
- 25.01.2025, 15:57
Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на заяву Дзярждэпа.
Вайсковая дапамога Украіне ад ЗША не будзе прыпыненае. Гэтаму папярэднічала рашэнне Дзярждэпа ЗША спыніць замежную дапамогу на 90 дзён.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пакуль не гатовы каменціраваць рашэнне Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, але падкрэсліў, што вайсковая дапамога Украіне не будзе спыненая.
«Я ведаю, што ёсць нейкія абмежаванні, трэба дэталёва глядзець. Абмежаванне на 90 дзён гуманітарных праграм. Я ведаю, ёсць вялікая колькасць інстытутаў у свеце, якія падтрымліваліся раней урадам ЗША. Я не ведаю пра гэта, я не бачу гэтых грошай. Я магу сказаць толькі тое, што можа недаатрымаць Украіна, тое, чым займаюся я. Я сфакусаваны на вайсковай дапамозе, яна не спыненая, дзякуй богу», - заявіў Зяленскі.