BE RU EN

Зяленскі адрэагаваў на жорсткую заяву Трампа пра Пуціна

  • 25.01.2025, 20:33

«Сігнал моцнага чалавека».

Жорсткі зварот прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да расейскага дыктатара Пуціна з заклікам спыніць вайну супраць Украіны не з'яўляецца папярэджаннем. Гэта сігнал моцнага чалавека.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў інтэрв'ю для газеты Il Foglio.

«Я думаю, што важна тое, што там ёсць сігнал моцнага чалавека. Гэта як стрэл. Тут няма стрэлу ў паветра, які папярэджвае аб нечым. Ён не папярэджвае, ён гаворыць проста. Ён кажа, што сапраўды хоча скончыць вайну. Пакуль што мы не ведаем, як гэта будзе, мы не ведаем дэталяў», - пракаментаваў прэзідэнт заяву Трампа.

З яго слоў, амерыканскі прэзідэнт і сам яшчэ не ведае, як скончыцца вайна Расеі супраць Украіны, прынамсі, праз тое, што Пуцін пакуль не хоча міру.

«Трамп разумее ўсе гэтыя выклікі і проста кажа, што трэба сканчаць, бо будзе горш. І ён гаворыць з пасылам у расейскі бок. Мне падаецца, што гэта такая тактыка. Мне яна сёння імпануе», - дадаў Зяленскі.

Апошнія навіны