BE RU EN

Сілы беспілотных сістэм Украіны атакавалі найважнейшы расейскі аб'ект

  • 25.01.2025, 22:16

Яго кошт - амаль $45 мільёнаў.

Аператары 412-га ўкраінскага палка «NEMESIS» выявілі і нанеслі ўдар па расейскай пускавой устаноўцы ЗРК «Бук-М3», зрабіўшы немагчымым яго далейшае выкарыстанне.

Аб гэтым паведамляюць Сілы беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны.

Адзначаецца, удар нанесены па комплексе супрацьпаветранай абароны расейскіх акупантаў на адным з ключавых кірункаў.

«Гэты комплекс здольны знішчаць паветраныя цэлі на вышынях да 25 км і суправаджаць іх на адлегласці да 70 км. Кошт поўнага комплексу складае амаль 45 млн $», - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца, што пасля дакладнага ўдару комплекс атрымаў крытычныя пашкоджанні, якія зрабілі немагчымым яго далейшае выкарыстанне.

У відэа сказана, што гэты комплекс сярэдняга радыусу дзеяння прызначаны для знішчэння паветраных цэляў, уключаючы самалёты, верталёты, БПЛА і крылатыя ракеты.

Апошнія навіны