Экс-кіраўнік МЗС Літвы пасмяяўся з беларускіх «выбараў»
- 26.01.2025, 8:33
Дакладная ацэнка лукашэнкаўскага фарсу ад літоўскага палітыка.
Экс-кіраўнік МЗС Літвы, кіраўнік партыі "Звяз айчыны — літоўскія хрысціянскія дэмакраты" Габрыэлюс Ландсбэргіс назваў "выбары" ў Беларусі "агідным спектаклем Лукашэнкі".
“Апошні фальшывы, сфальсіфікаваны, карумпаваны, абсурдны, фарсавы, падманны, злачынны, жудасны, агідны і крымінальны спектакль Лукашэнкі нельга называць “выбарамі”, - піша Габрыэлюс Ландсбэргіс у сетцы X.
Літоўскі палітык суправадзіў свой допіс дасціпным фота, якое дакладна характарызуе лукашэнкаўскі фарс.