BE RU EN

Ля крам «Залатога яблыка» ў Менску сталі вялізныя чэргі

  • 26.01.2025, 12:33

Натоўп паказалі на відэа.

У сталічных крамах «Залатога яблыка» сталі вялізныя чэргі з-за бонусаў, піша «Зеркало».

У пятніцу карыстальнікі дадатку «Залаты яблык» атрымалі нечаканую неспадзяванку — 50 бонусных балаў, эквівалентных 50 беларускім рублям. Аднак скарыстацца падарункам можна было толькі ў офлайн-крамах да 25 студзеня ўключна.

25 студзеня гэта выклікала сапраўдны ажыятаж: у крамах утварыліся вялізныя чэргі, а пакупнікам даводзілася чакаць на касе па 50 хвілін. Пакуль застаецца загадкай, як менавіта размяркоўваліся балы.

Апошнія навіны