BE RU EN

Лукашэнка распавёў пра сваю «свіную» хваробу, праз якую знік голас

  • 26.01.2025, 18:03

Дыктатар захварэў, таму што «рабіў кульбіты» і «потны і брудны абдымаўся».

Аляксандр Лукашэнка перахварэў на свіны грып H1N1. Аб гэтым ён расказаў на прэс-канферэнцыі сёння.

Дыктатар расказаў, што нядаўна перахварэў на свіны грып. Праз гэта ў яго былі праблемы з голасам.

- У Расеі і ў нас свіны грып пайшоў. H1N1. Ну і я на хакеі рабіў кульбіты, усё тамака фатаграфуюцца, потныя, брудныя абдымаемся і гэтак далей. Ну і я, мусіць, грып гэты падхапіў. Таму голас, як звычайна, страціў. Цяпер ужо аднавіўся, - патлумачыў Лукашэнка.

Адзначым, што на відэа з нарад, якія апублікавала прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 14 і 15 студзеня, чуваць, як дыктатар размаўляў асіплым голасам.

Каментуючы свой фізічны стан чыноўнікам падчас абмеркавання інвестпраграмы ён заявіў, што «ўцекачы і іншыя чакаюць, калі здохне прэзідэнт».

Апошнія навіны