BE RU EN

Крым скалануўся ад выбухаў: украінскія марскія дроны атакавалі Севастопаль

  • 26.01.2025, 13:55

Акупанты панікуюць у чаканні новай хвалі нападаў.

26 студзеня ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. Мясцовыя суполкі і прапагандысты паведамілі аб нападзе ўкраінскіх марскіх дронаў з мора, на горад Севастопаль, піша «Главред».

«Частка БЭКаў (безэкіпажных катэраў - рэд) курсуе ля берага, рыхтуюцца да новых спроб нападаў», - гаворыцца ў адным з паведамленняў.

Пасля жыхары Крыма паведамілі, што ўздоўж заходняга берага Севастопаля над морам актыўна патрулююць гелікаптэры Ка-27, Ка-29 і Мі-8. Такім чынам акупанты адшукваюць марскія дроны.

У той жа час у Мінабароны краіны-агрэсаркі Расеі заявілі аб нібыта знішчэнні агнявымі сродкамі двух безэкіпажных катараў, якія накіроўваліся да Крымскай паўвыспы.

Апошнія навіны