BE RU EN

Рост коштаў камуналкі закрануў нават Аляксандра Саладуху

  • 26.01.2025, 14:12

Спявак пайшоў на хітрасць, каб менш плаціць.

Выканаўца гіта «Здравствуй, чужая милая» Аляксандр Саладуха прызнаўся, што выпісаўся з дому, каб менш плаціць за паслугі ЖКГ у новай кватэры, паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы пабудавалі кватэру нашай дачцэ Варачцы. Яна вучыцца ў СШ № 25, і новае жыллё размяшчаецца недалёка, метро блізка, да бацькоўскага дома хвілін 10-12 язды на аўто», - разгаварыўся Саладуха. З ягоных слоў, ён прапісаўся на новым месцы, каб менш плаціць за камунальныя паслугі.

Двухпавярховы дом Аляксандра Саладухі знаходзіцца пад Менскам - у вёсцы Строчыцы. Раней ён расказваў, што ягонае жыллё — лепшае за любую элітную пабудову ў Менску.

Апошнія навіны