BE RU EN

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

  • 28.01.2025, 14:44

Ён быў снайперам у штурмавым батальёне.

Ва Украіне ў баях супраць расейскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік - Аляксандр Новік. Вядома, што ён быў снайперам, служыў у штурмавым батальёне. Новік загінуў 20 студзеня ў Луганскай вобласці. Беларус выконваў баявое заданне на фронце каля Новаягораўкі ў Сватаўскім раёне, паведамляе «Еўрарадыё».

Развітанне з Аляксандрам Новікам праходзіць 28 студзеня ў Броварах у Кіеўскай вобласці.

З 2014 года на вайне ва Украіне ў баях супраць расейскіх акупантаў загінулі блізу 80 беларускіх добраахвотнікаў.

Апошнія навіны