У Менску закрываюць папулярны аўтобусны маршрут
- 29.01.2025, 10:19
І прыпыняць працу яшчэ двух.
У Менску закрываюць папулярны аўтобусны маршрут і прыпыняць працу яшчэ двух з-за незапатрабаванасці і нізкай пасажыраплыні, піша "Мінская праўда".
У сувязі з нізкім узроўнем пасажыраплыні з 03.02.2025 касуецца работа аўтобуснага маршруту нумар 10 ДС Дружная - Стары Аэрапорт.
Таксама ў сувязі з заканчэннем выставы «Мая Беларусь» праца гарадскіх маршрутаў № 912Э і № 962Э прыпыніцца з 28 студзеня.