СМІ: Расею выганяюць з Сірыі
- 29.01.2025, 11:50
Новы ўрад адмовіўся падоўжыць арэнду вайсковых баз.
Блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ» піша, што Расея атрымала адмову ад новага ўрада Сірыі ў доўгатэрміновай арэндзе вайсковых баз, нягледзячы на ўсе паддобрыванні намесніка міністра замежных спраў перад тымі, каго яшчэ паўгода таму ён «грэбліва называў «бандытамі» і «тэрарыстамі».
«Цяпер вядуцца перамовы аб захаванні міжнароднага твару РФ і правільнай падачы інфармацыі аб дыпламатычнай паразе ў выглядзе перамогі для грамадскасці», - піша «ВЧК-ОГПУ».