BE RU EN

Збанкрутавала беларускае параходнае таварыства

  • 29.01.2025, 14:27

Прычына - вайна Расеі супраць Украіны.

На банкруцтва падало дзяржаўнае прадпрыемства ААТ "Беларускае марское параходства". У яго статутным фондзе дзель дзяржавы складае 99,3632 адсотка.

Як адзначае ТГ-канал "Віцебск, я гуляю", кампанія была створаная ў 2016 годзе - пераважна для кантэйнерных перавозак і іх экспедавання. "Беларускае марское параходства" займалася транспартаваннем прадукцыі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у розныя краіны.

На балансе кампаніі было самаходнае судна "Надзея". На ім грузы перавозілі з Кіева ў порт Ізюм, а потым у Сербію і Румынію. Пасля пачатку шырокамаштабнай расейскай агрэсіі, якая вялася ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, Украіна канфіскавала гэтае судна.

Не здолеўшы выплаціць запазычанасці, кампанія 14 верасня 2024 года канчаткова спыніла гаспадарчую дзейнасць.

Апошнія навіны