БелАЗ «захрас» на адной з вуліц Менска
- 29.01.2025, 17:40
Машыну суправаджалі інспектары ДАІ.
У TikTok з'явілася адразу некалькі ролікаў з вялізным БелАЗам, які спрабаваў праехаць па вуліцах Менска. Велізарную машыну пераганялі з пляцоўкі ля міжнароднага выставачнага цэнтра, дзе на днях зачынілася выстава "Мая Беларусь" і ў нейкі момант беларускі прамысловы гігант літаральна "захрас" на адной з вузкіх для такой габарытнай тэхнікі вулачак горада, піша "Тэлеграф".
Як растлумачылі каментатары пад адным з ролікаў, БелАЗ не змог свабодна праехаць па вуліцы Будслаўскай у раёне сталічнага мікрараёна Навінкі. Нягледзячы на тое, што машыну суправаджалі інспектары ДАІ, гэта не гарантавала свабодны праезд БелАЗу — з-за прыпаркаваных на ўзбочыне аўтамабіляў кар'ернаму самаскіду даводзілася перыядычна спыняцца і чакаць, пакуль кіроўцы адгоняць свае аўтамабілі.
Многіх каментатараў відовішча вялізнага самаскіда і маленечкіх на яго фоне аўто, з-за якіх той не мог праехаць, павесяліла і яны давалі нямала прапаноў у стылі "браць на таран", а не спыняцца перад легкавікамі, якія для такога гіганта, на думку гледачоў, будуць як "каменьчыкі" на дарозе.
"Калі ў слана дрэнны зрок, гэта праблемы не яго, а навакольных", - заўважыў адзін з такіх дарадцаў.
Некаторыя ж каментатары ўгледзелі ў тым, што адбываецца, выдатную практыку, якую, на іх думку, варта было б узяць на ўзбраенні Дзяржаўтаінспекцыі.
“Рэгулярна трэба такі апарат пускаць па вуліцах. Можа хоць задумаюцца аб месцах паркоўкі - як дзяржслужбы, так і кіроўцы”, - прапанаваў адзін з гледачоў.