BE RU EN

У адной з кватэраў Менска даносіцца дзіўны гук

  • 29.01.2025, 20:37

Кватэру абследавалі спецыялісты.

Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэраў у доме па вуліцы Матусевіча інфрагуку. Яе жыхарка паскардзілася яму падчас прыёму. Паводле словаў жанчыны, у яе жыллі ўвесь час даносіцца аднекуль гук нізкай частаты.

Высветлілася, што кватэру ўжо абследавалі спецыялісты. Яны засведчылі, што інфрагук прысутнічае, але не змаглі знайсці ягоную крыніцу.

Паўторным замерам гуку і высвятленнем прычыны яго ўзнікнення зоймецца Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Апошнія навіны