Названы памер запазычанасці беларусаў у крэдытах
- 29.01.2025, 20:59
Большасць крэдытаў грамадзяне бяруць на нерухомую маёмасць.
На паседжанні сталай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах было агучана, што беларусы за 2024 год завінаваціліся ў крэдытах больш за 26,1 млрд рублёў.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
З гэтага 61,3% – гэта крэдыты на нерухомасць, 38,7% – спажывецкія.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння адзначылі, што кожны год памер запазычанасці ў крэдытах расце – на 1 студзеня 2023 года паказнік быў роўны 16,9 млрд рублёў, а на 1 студзеня 2024-га – 20,5 млрд.
«Калі ж браць запазычанасці ў мікрапазыках, то агульны памер склаў 47,8 млн рублёў. Гэта рост на 24% у параўнанні з папярэднім годам. Пры гэтым большасць мікрапазык у 2024 годзе бралі пад заклад каштоўных металаў і камянёў – 69% ад агульнай колькасці», – паведамляе агенцтва.