ПАРЕ запатрабавала ад Грузіі правесці датэрміновыя парламенцкія выбары
- 29.01.2025, 21:38
РФ спрабуе «ператварыць Грузію ў Беларусь».
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прагаласавала за рэзалюцыю, прысвечаную актуальнай сітуацыі ў Грузіі. Дакумент прадугледжвае заклік да датэрміновых парламенцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна са Страсбурга.
За рэзалюцыю прагаласавалі 114 дэлегатаў, супраць – 13, 7 устрымаліся.
У рэзалюцыі падкрэсліваюцца шматлікія праблемы з дэмакратыяй, якія апошнім часам назіраюцца ў Грузіі, у тым ліку парушэнні падчас леташніх парламенцкіх выбараў.
«Адкат Грузіі ў сферы дэмакратыі прадаўжаецца з беспрэцэдэнтнай хуткасцю», – адзначыла дакладніца рэзалюцыі з Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіца.
У сувязі з гэтым у самым пачатку зімовай сесіі ПАРЕ паўнамоцтвы грузінскай дэлегацыі, цалкам складзенай з прадстаўнікоў праўладнай партыі «Грузінская мара», былі аспрэчаныя.
Тым не менш рэзалюцыя прадугледжвае кампрамісны варыянт: на цяперашнюю сесію ПАРЕ паўнамоцтвы грузінскай дэлегацыі прызнаныя з пэўнымі абмежаваннямі, а да наступнай сесіі, якая пройдзе ў красавіку, Грузія павінна будзе выканаць шэраг рэкамендацый. Апроч запуску празрыстага і дэмакратычнага выбарчага працэсу, ад афіцыйнага Тбілісі патрабуюць выпусціць усіх палітычных зняволеных, вярнуцца на шлях рэальнай еўраінтэграцыі, расследаваць паліцэйскі гвалт супраць пратэстоўцаў, скасаваць закон «аб замежным уплыве» і г.д.
Прадстаўнік «Грузінскай мары» Гіві Міканадзэ выступіў супраць рэзалюцыі і частковага абмежавання паўнамоцтваў грузінскай дэлегацыі, а таксама закліку да датэрміновых выбараў, назваўшы тое, што адбываецца, «умяшаннем ва ўнутраныя справы Грузіі і пагрозай суверэнітэту Грузіі».
Але падчас дэбатаў большасьць дэлегатаў ПАРЕ востра крытыкавалі цяпераўнія палітычныя рэаліі ў Грузіі. Паводле словаў украінскай дэлегаты Яўгеніі Краўчук, сапраўднай пагрозай для Грузіі цяпер з'яўляецца Расея, якая ажыццявіла акт агрэсіі ў 2008 годзе, а цяпер спрабуе «ператварыць Грузію ў Беларусь».
Тым не менш папраўка, якая прапаноўвала больш жорсткія захады супраць грузінскай улады – не прызнаваць паўнамоцтвы грузінскай дэлегацыі ў прынцыпе, – не набрала дастаткова галасоў у сваю падтрымку.