BE RU EN

УСУ накрылі ракетамі брыгаду марскіх пяхотнікаў РФ падчас узнагароджання пад Курскам

  • 3.01.2025, 8:31

Акупанты знаходзіліся ў мясцовым Доме культуры.

УСУ накрылі ракетным агнём месца дыслакацыі 810-й брыгады марской пяхоты расейскіх акупацыйных войскаў у населеным пункце Іванаўскае на Куршчыне, прычыніўшы ворагу значныя страты ў жывой сіле.

Telegram-канал "Украіна 365" публікуе кадры, на якіх паказаныя наступствы атакі. Акупанты знаходзіліся ў мясцовым Доме культуры, у момант удару там праходзіла ўзнагароджанне асабовага складу брыгады.

На відэа можна ўбачыць разбурэнні будынка, а таксама пашкоджаную вайсковую тэхніку.

«Ракетны ўдар нанесены па Доме культуры ў с. Іванаўскае, Курская вобл., Рыльскі р-н, дзе праходзілі мерапрыемствы ўзнагароджання асабовага складу 810-й брыгады УС РФ», – піша Telegram-канал «russia no context».

Паспяховую атаку на месца дыслакацыі 810-й брыгады акупантаў пацвярджае і кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Аляксандр Каваленка.

«Ёсць удалы ўдар. Значныя страты ў 810-й брыгадзе РФ з прычыны гэтага», - паведаміў ён.

У сваю чаргу, праект "КіберБрошна" адзначае, што фіксаваў размяшчэнне асабовага складу ворага ў Доме культуры ў Іванаўскім яшчэ ў канцы лістапада.

Апошнія навіны