BE RU EN

У прадуктовай краме ў Барысаве памёр пакупнік

  • 3.01.2025, 10:50

Экспэрты ўстанавілі прычыну.

У прадуктовай краме Барысава памёр пакупнік. Судовыя экспэрты ўстанавілі ягоную асобу і прычыну смерці.

Паведамляецца, што мужчыну раптоўна стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і ўпаў на падлогу. Відавочцы выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі толькі канстатавалі ягоную смерць. Пры сабе ў яго не было ніякіх дакументаў.

«З мэтай высвятлення асобы мужчыны спецыялістам было праведзеная дактыласкапаванне памерлага. Па выніках праверкі атрыманых адбіткаў пальцаў устаноўлена, што памерлым з'яўляецца 64-гадовы жыхар горада Барысава», - распавялі ў ГКСЭ.

Акрамя таго, дзяржаўныя медыцынскія судовыя экспэрты ўстанавілі, што мужчына памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці ў выніку ішэмічнай хваробы сэрца.

Апошнія навіны