BE RU EN

«Столькі дрэў потым валяецца»

  • 3.01.2025, 12:09

У Менску заўважылі кінутыя нераспрададзеныя ялінкі.

У TikTok з'явілася відэа, якое дэманструе сумную карціну пасля навагодніх святаў. На кадрах відаць, як на сталічнай плошчы Казінца, дзе размяшчаўся ялінкавы базар, валяюцца нікому не патрэбныя ялінкі. Мяркуючы з відэа, прадаўцы не паклапаціліся аб іх утылізацыі, пакінуўшы дрэвы проста на вуліцы, піша «Тэлеграф».

Аўтар роліка адзначыў, што выгляд кінутых ялінак выклікае ў яго сум.

Карыстальнікі ў каментарах таксама выказалі сваё меркаванне:

«А не трэба цану заломваць было!» - намякнуў першы на тое, што высокія цэны маглі адпудзіць некаторых пакупнікоў.

«А яшчэ трэба было б добры штраф прадаўцам за тое, што не прыбралі за сабой», — заклікаў да адказнасці прадаўцоў за пакінутае смецце іншы.

«Даўно трэба забараніць высечку елак і хвояў. Шкада, што столькі дрэў потым проста валяецца», - выказаў шкадаванне аб «бессэнсоўнай гібелі дрэў» яшчэ адзін карыстальнік.

«Можа, трэба прадаваць у вядзерцы з каранямі? Пасля свята завёз у лес ці парк - і пасадзіў у зямельку», - прапанавалі ў каментарах больш экалагічны падыход.

Апошнія навіны