BE RU EN

У санаторыі пад Віцебскам утрымліваюць выкрадзеных з Украіны дзяцей

  • 3.01.2025, 19:48

У гэтым удзельнічае фонд лукашыста Талая.

У санаторыі «Чыгуначнік» (Лётцы, Віцебскі раён) «адпачываюць 15 сем'яў» з «ДНР» і «ЛНР», паведамляе «Позірк» са спасылкай на дзяржаўныя СМІ.

26 снежня туды прыбылі 40 чалавек, у тым ліку 23 дзіцяці.

Яны сустрэліся са «старшынём» абласнога «савета дэпутатаў» Дзмітрыем Дзямідавым і праўладным паралімпійцам Аляксеем Талаем, які трапіў пад санкцыі ЕЗ за вываз у Беларусь украінскіх дзяцей.

Таксама сярод арганізатараў і ўдзельнікаў з беларускага боку названы фонд Талая і РНПЦ псіхічнага здароўя, прадстаўнікі бізнэсу.

Нагадаем, прымусовы вываз украінскіх дзяцей стаў адной з падстаў для перадачы матэрыялаў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд.

Апошнія навіны