BE RU EN

Дзяржаўным медустановам дазволілі прапаноўваць платныя паслугі ў выходныя

  • 3.01.2025, 20:00

У якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам.

«Урад» «удасканаліў парадак платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба. Адпаведнае распараджэнне падпісанае прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Ім дадзенае права прапаноўваць асобныя медыцынскія паслугі ў выходныя і святочныя дні.

Таксама пашыраны пералік платных медпаслуг «за кошт уключэння ў яго найбольш запатрабаваных у грамадзянаў медыцынскіх умяшанняў (у асноўным хірургічнага профілю) і дыягнастычных даследаванняў».

Апошнія навіны