BE RU EN

У Беларусі забаранілі гандляваць піратэхнікай

  • 3.01.2025, 22:14

Забарона пачне дзейнічаць ужо з заўтрашняга дня.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба «Ураду».

Забарону тлумачаць частымі траўмамі (у тым ліку сярод дзяцей) у выніку парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Пад забарону не патрапіў аптовы продаж піратэхнічных вырабаў юрыдычнымі асобамі, якія маюць адпаведны дазвол, іншым юрыдычным асобам, якія маюць дазвол:

– на права продажу піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі;

– на правядзенне феерверкаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі.

Таксама не забаронены аптовы і раздробны гандаль бенгальскімі агнямі, хлапушкамі, тортавымі свечкамі (фантаны халоднага агню).

Апошнія навіны