BE RU EN

У Бранскай вобласці раздаліся выбухі: гарыць станцыя нафтаправода «Дружба»

  • 30.01.2025, 14:40

Пацэлілі ў нафтаперапампоўвальную станцыю "Новазыбкаў".

Уночы ў чацвер, 30 студзеня, Бранскую вобласць РФ атакавалі БПЛА. Паведамляецца, што іх цэллю была размеркавальная станцыя нафтаправода "Дружба" паблізу горада Новазыбкаў.

Расейскія СМІ пісалі, што ў небе над горадам былі чутныя гучныя выбухі. Пасля гэтага пачалося ўзгаранне ў адным з раёнаў, паведамляе «Обозреватель».

Зарыва бачылі з боку пасёлкаў Мамай і Замішава.

"УСУ атакуюць беспілотнікамі Бранскую вобласць, відавочцы паведамляюць аб пажары ў Навазыбкавым раёне", – пісалі ў сеціве.

Нафтаперапампоўвальная станцыя "Новазыбкаў" з'яўляецца часткай магістральнага нафтаправода "Дружба", які забяспечвае транспартаванне нафты з Расеі ў краіны Еўропы. Адцінак у Бранскай вобласці - апошні пункт прапампоўвання перад мяжой з Украінай.

Апошнія навіны