Авіякатастрофа ў Вашынгтоне: ратавальнікі дастаюць целы людзей з ракі Патамак
- 30.01.2025, 8:53
Ацалелых пакуль няма.
У ЗША, 29 студзеня, каля аэрапорта імя Рональда Рэйгана за межамі Вашынгтона сутыкнуўся пасажырскі самалёт з вайсковым гелікаптэрам. Ратавальнікі пачалі даставаць целы людзей з ракі, алеь ацалелых пакуль няма.
Пра гэта паведамляе CBS News.
Выданне ўдакладняе, што пошукава-выратавальныя работы вядуцца на рацэ Патамак. Яны пачатыя пасля таго, як самалёт, які перавозіў 64 чалавекі, сутыкнуўся ў паветры з гелікаптэрам Black Hawk, у якім былі тры салдаты. Сутыкненне адбылося пры спробе авіялайнера прызямліцца ў нацыянальным аэрапорце Рональда Рэйгана за межамі Вашынгтона, акруга Калумбія.
Паліцыянт на месцы здарэння паведаміў CBS News, што ў вадзе было тры часткі з абломкамі і што на 23:30 паводле ўсходняга часу было вынята не менш за 18 целаў. Са слоў афіцэра, ацалелых пакуль не знойдзена.