ISW: Пуцін пойдзе на саступкі
- 30.01.2025, 9:15
Аналітыкі назвалі адзіную ўмову.
Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што пастаянная заходняя вайсковая дапамога Кіеву можа прымусіць расейскага дыктатара пайсці на саступкі, бо тэорыя перамогі Уладзіміра Пуціна грунтуецца на дапушчэнні, што Захад адмовіцца ад Украіны.
Гаворка ідзе менавіта аб рэгулярнай дапамозе, адзначаюць экспэрты ISW у сваёй справаздачы.
«Толькі непахісная падтрымка Захаду і пастаянныя пастаўкі заходняй вайсковай дапамогі Кіеву могуць прымусіць Пуціна адмовіцца ад сваёй тэрыторыі і прыняць неабходнасць пайсці на саступкі, неабходныя для ўсялякага развзяання канфлікту, прымальнага для ЗША, Еўропы і Украіны», - пішуць аналітыкі.
Пры гэтым у ISW працягваюць меркаваць, што толькі Злучаныя Штаты могуць даць Украіне крытычна важную зброю і вайсковую тэхніку ў такіх маштабах і з такой хуткасцю і рэгулярнасцю, якія неабходныя для абароны Украіны ад Расеі.