BE RU EN

Ізраіль прыпыніў вызваленне палестынскіх зняволеных

  • 30.01.2025, 16:57

Ізраільскі бок дамагаецца гарантый ад ХАМАС.

Улады Ізраіля прынялі пастанову прыпыніць вызваленне палестынскіх зняволеных на знак пратэсту супраць арганізацыі працэсу вяртання ізраільскіх закладнікаў з палону тэрарыстаў ХАМАС. Пра гэта паведамляе The Times of Israel са спасылкай на заяву офіса прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.

Вызваленне палестынскіх зняволеных адкладзенае да таго часу, пакуль не будуць атрыманыя гарантыі вызвалення наступных групаў закладнікаў у бяспечным становішчы.

«Ізраіль патрабуе, каб пасярэднікі дамагліся гэтага», – гаворыцца ў заяве офіса Нетаньяху.

Палестынскія зняволеныя ўжо знаходзіліся ў аўтобусах і выехалі з тэрыторыі турмы, калі гэты працэс быў прыпынены.

Апошнія навіны