BE RU EN

Пятрас Аўштравічус: Статкевіч – сімвал супраціву ў Беларусі

  • 30.01.2025, 18:20

Літоўскі палітык расказаў, чаму вылучыў палітвязня на Нобелеўскую прэмію міру.

Лідара беларускай апазіцыі і палітвязня Міколу Статкевіча вылучыў на Нобелеўскую прэмію міру літоўскі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.

«Учора заяўка была паспяхова пададзеная. Мікола Статкевіч – даўні лідар беларускіх дэмакратычных сілаў (кандыдат у прэзідэнты ў 2010 годзе), які прадаўжае змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, нягледзячы на асабістую рызыку і небяспечнае для жыцця турэмнае зняволенне. Мікола з'яўляецца сімвалам палітычнага супраціву Лукашэнку і натхняльнікам барацьбы за дэмакратычную будучыню Беларусі.

Мы павінны змагацца за жыцці палітвязняў, вылучэнне кандыдатуры Міколы Статкевіча на Нобелеўскую прэмію – гэта адзін са спосабаў падкрэсліць ягонае становішча і сітуацыю ў Беларусі ў цэлым», – расказаў сайту Charter97.org літоўскі палітык.

Апошнія навіны