Украінскія штурмавікі ўзялі ў палон васьмярых акупантаў пад Пакроўскам
- 31.01.2025, 13:59
Палонныя расейцы расказалі свае гісторыі на відэа.
Шэсць байцоў 425-га асобнага штурмавага батальёна "Скала" на Данеччыне ўзялі ў палон васьмярых расейскіх акупантаў. Калі абаронцы зайшлі ў занятую ворагам пасадку і ачапілі пазіцыю расейцаў, тыя зразумелі: альбо палон, альбо смерць.
Падзеі разгортваліся ў баі пад Пакроўскам. Відэа з расповедам украінскіх ваяроў, а таксама палонных захопнікаў апублікаваў на YouTube журналіст Юры Бутусаў.
З інтэрв'ю вядома, што ўсе шэсць штурмавікоў "Скалы" - мабілізаваныя байцы, якім прыкладна па 50 гадоў. Хтосьці родам з Данбаса, хтосьці - з не прыфрантавых рэгіёнаў, і ўсе як адзін яны прыйшлі абараняць свой дом.
У згаданым баі задачай ваяроў было зачысціць пасадку, дзе размяшчалася некалькі расейскіх бліндажоў. Падышоўшы да аднаго з іх, байцы адкрылі агонь: усярэдзіне васьмі акупантаў спрабавалі супраціўляцца, але гэта працягвалася нядоўга.
“Урэшце, здаліся. Хутка пад'ехала наша тэхніка, забрала іх. А мы пайшлі далей гэтак жа зачышчаць пасадку... Перагаворшчыкаў у нашай групе няма, але кожны свае пяць капеек уставіў. Яны ж зразумелі, што альбо палон, альбо смерць…” – распавёў баец “Скалы” Ігар.
Паводле ягоных слоў, гэты бой працягваўся амаль паўгадзіны. Увогуле яны прайшлі прыкладна 900 метраў зачысткі тэрыторыі за больш як паўдня, выдаткаваўшы шмат патронаў і дзясяткі гранат. Мелі яшчэ шэраг боесутыкненняў, у якіх адзін з абаронцаў атрымаў раненне: пабрацімы яго вывелі, надалі дапамогу і перадалі на эвакуацыю.
З іншага боку, расейцы, якія прыйшлі ва Украіну забіваць людзей і разбураць гарады, на відэа таксама дзяліліся сваімі гісторыямі - пра тое, як яны “не хацелі ваяваць”. Частка з іх - асуджаныя, якія, падпісаўшы кантракты на службу ў войску РФ, надумалі абяліць сваю рэпутацыю і зменшыць тэрмін адбывання пакарання. Некаторыя ж "крывавымі" грашыма, атрыманымі за ўдзел у вайне, мелі намер разлічыцца з пазыкамі і развязаць "яшчэ сціжму праблем".
Адзін акупант пераконваў, што яго таварышы здзяйснялі самагубствы, абы не ісці ў бой. Захопнік з Томска, які "ніколі не страляў", таксама апраўдваўся, маўляў, так спалохаўся аднаго з прылётаў, што зрабіў самастрэл, каб стаць "300-м". Калі ж камандаванне даведалася, яго некалькі тыдняў пратрымалі "ў яме" пад Аўдзееўкай, лячыўшы рану зялёнкай, а затым зноў адправілі на штурмы.