У краме «Еўраопт» заўважылі «бясплатныя» цукеркі
- 31.01.2025, 14:24
«Беларусачку» прапануюць за 0.00 рублёў.
У адной з крамаў сеткі «Еўраопт» пакупнікі заўважылі незвычайную коштавую неадпаведнасць — цукеркі «Беларусачка» былі адзначаны цэннікам 0.00 капеек, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Адзін з наведвальнікаў зняў гэта на відэа і пажартаваў: «Паспейце купіць добрым коштам!».
Інцыдэнт выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацсетках. Адны карыстальнікі мяркуюць, што тавар павінны прадаць пазначаным коштам: «Абавязаны прадаць тым коштам, што на цэнніку».
Аднак іншыя заклікаюць ставіцца да сітуацыі з разуменнем: «Усе памыляюцца, людзі ж не робаты».