«Манчэстэр Сіці» - «Рэал», «Селтык» супраць «Баварыі» ў 1/16 Лігі чэмпіёнаў
- 31.01.2025, 15:45
Адбылося лёсаванне.
Сёння, 31 студзеня, у швайцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2024/25.
Лёсаванне праходзіла сярод каманд, якія на агульным этапе спаборніцтваў занялі з 9 па 24 месцы, піша “Трыбуна”.
Пераможцы стыкавых матчаў выйдуць у 1/8 фіналу, дзе згуляюць з васьмёркай найлепшых клубаў агульнага этапу.
Вынікі лёсавання:
Сярэбраная частка сеткі:
“Бруге” – “Аталанта”
"Манчэстэр Сіці" - "Рэал Мадрыд"
"Ювентус" - "ПСВ"
"Брэст" - "ПСЖ"
Блакітная частка сеткі:
“Спортынг” – “Барусія Дортмунд”
"Селтык" - "Баварыя"
"Феенаорд" - "Мілан"
"Манака" - "Бенфіка"
Першыя матчы пройдуць 11-12 лютага 2025 года. Матчы ў адказ - 18-19 лютага 2025 года.