Пашынян: Мне няма пра што гаварыць з Лукашэнкам
- 31.01.2025, 16:07
Прэм'ер-міністр Арменіі не захацеў каментаваць трызненне дыктатара.
На прэс-канферэнцыі 31 студзеня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не захацеў каментаваць чарговыя выказванні беларускага дыктатара.
«Мой дыялог з Лукашэнкам скончаны. З ім мне больш спрачацца няма пра што», - сказаў ён.
Раней армянскае выданне hraparak.am пісала, што Арменія можа разарваць дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі. Ерэван рыхтуе адказ на заявы беларускага дыктатара аб тым, што Нікол Пашынян вінаваты ў «страце Нагорнага Карабаху».