BE RU EN

УСУ правялі ўнікальную спецаперацыю пад носам у акупантаў

  • 31.01.2025, 18:04

Два тыдні пайшло на чаканне прыдатных умоў надвор'я.

Украінскія вайскоўцы правялі ўнікальную спецаперацыю, падчас якой ім удалося захапіць расейскую БМП-2, якая праляжала пад вадой два гады. Пра гэта паведаміў афіцыйны Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск «Хорціца».

Аперацыя, якая атрымала назву «Марская пачвара», была праведзеная практычна на лініі фронту. Расейскую баявую машыну пяхоты ўдалося дастаць з вады проста пад носам у акупантаў. Як распавёў камандзір 106-га батальёна 63-й асобнай механізаванай брыгады УСУ Артур Скрыпнік, інфармацыя аб БМП-2, якая знаходзіцца на паўночнай ускраіне Торскага (Данецкая вобласць), паступіла загадзя.

«Яна была цалкам пад вадой, і калі супраціўнік патрапіў у дамбу, то ўзровень вады знізіўся, і тады яна ўжо было відаць», - растлумачыў Скрыпнік.

Падрыхтоўка да аперацыі заняла амаль паўтара месяца. Два тыдні пайшло на чаканне прыдатных умоў надвор'я. Як адзначыў камандзір, ідэальным момантам стаў дзень з туманам і мокрым снегам, што дало магчымасць пачаць выманне тэхнікі.

Камандзір узвода танкавага батальёна з пазыўным «Сармат» распавёў, што БМП выцягвалі з дапамогай тросаў. Аперацыя была праведзеная зладжана і без збояў. Наводчык БМП з пазыўным «Бандэра» выказаў здагадку, што расейскія акупанты кінулі машыну ў 2022 годзе падчас адступлення. З яго слоў, тэхніка была цалкам укамплектаваная боепрыпасамі і знаходзілася ў добрым стане.

Нягледзячы на тое, што падчас аперацыі ў паветры знаходзіліся варожыя дроны, украінскім байцам удалося скончыць місію без страт. Візуальных пашкоджанняў на БМП выяўлена не было, і пасля капітальнага рамонту яна будзе перададзеная ў распараджэнне Узброеных сіл Украіны.

Апошнія навіны