BE RU EN

«У NATO ёсць адзіны спосаб перамагчы РФ»

  • 4.01.2025, 13:01

Расея рыхтуе плацдарм, калі яна цяпер не пацерпіць паразу ва Украіне.

Калі краіна-агрэсарка Расея захавае такія самыя тэмпы мілітарызацыі краіны, якія ёсць сёння, то праз пяць гадоў у дзяржаваў NATO не будзе ніводнага шанцу. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Freedom заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Паводле ягоных словаў, адзіны спосаб – гэта перамагчы расейцаў з дапамогай Украіны.

«У іх (дзяржаваў NATO, – рэд.) даволі шмат зброі, яна значна больш эфектыўная, але яны не гатовыя яе выкарыстоўваць. Адпаведна, калі праз 5 гадоў Расея захавае тыя тэмпы мілітарызацыі і аўтарытарнасці, у якой яна сёння знаходзіцца, у NATO няма ніякага шанцу», – падкрэсліў Падаляк.

Ён таксама дадаў, што Расея рыхтуе плацдарм, калі яна цяпер не пацерпіць паразу ва Украіне.

«Таму адзіная магчымасць перамагчы РФ – перамагчы яе за кошт Украіны, гэта значыць Украіна гэта можа зрабіць», – мяркуе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Падаляк падкрэсліў, што калі Украіна не зможа перамагчы Расею, то краінам NATO «варта рыхтавацца да вельмі цяжкіх наступстваў».

Апошнія навіны