BE RU EN

Байцы Нацгвардыі адбілі налёт расейцаў на квадрацыклах на фронце

  • 4.01.2025, 14:39

Відэафакт.

Расейцы ўчынілі налёт на квадрацыклах на пазіцыі байцоў Нацгвардыі. Вайскоўцы спынілі штурм акупантаў яшчэ на пад'ездзе да акопаў.

Пра гэта паведаміў у Telegram камандзір Нацгвардыі Украіны Аляксандр Піўненка.

«Група варожых штурмавікоў планавала заскочыць на пазіцыі Сілаў абароны на квадрацыклах. Аднак дзёрзкі налёт быў спынены яшчэ на пад'ездзе да акопаў абаронцаў», – расказаў ён.

Паводле словаў Піўненкі, пасля знішчэння легкавой тэхнікі, аператары ўдарных дронаў 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» узяліся за планамерную ліквідацыю варожай пяхоты, якая разгрупавалася на мясцовасці.

«Вынік – знішчаная легкавая тэхніка, а таксама шмат варожых “200” і “300”», – канстатаваў генерал.

Апошнія навіны