BE RU EN

ЦАХАЛ знішчыў «афіцэрскі квартал» ХАМАС

  • 4.01.2025, 19:45

Гэтыя збудаванні выкарыстоўваліся як «цэнтральны тэрарыстычны комплекс».

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла аб знішчэнні раёна на поўначы Газы, які служыў тайніком і камандным цэнтрам для высокапастаўленых чыноўнікаў палестынскай групоўкі ХАМАС. Пра гэта паведамляе Times of Israel.

Як адзначаюць вайскоўцы, так званы «афіцэрскі квартал» складаўся з вышынных будынкаў, якія мелі агляд на раён Сдэрота на поўдні Ізраілю. Гэтыя збудаванні выкарыстоўваліся як «цэнтральны тэрарыстычны комплекс» з супрацьтанкавымі агнявымі пунктамі, мінамі-пасткамі і тунэльнай сеткай.

Паводле звестак Цахала, у гэтым раёне таксама размяшчаліся ракетныя ўстаноўкі, нацэленыя на Ізраіль.

За апошні тыдзень вайскоўцы знішчылі ўвесь гэты комплекс разам з тэрарыстычнай інфраструктурай, паведамілі ў Арміі абароны Ізраілю.

Апошнія навіны