BE RU EN

Расея паскардзілася на ўдары ATACMS па Белгарадскай вобласці

  • 4.01.2025, 21:06

Украінскі Генштаб не паведамляў аб ракетных атаках.

Масква заявіла аб знішчэнні васьмі ракет амерыканскай вытворчасці, нібыта выпушчаных трэцяга студзеня з Украіны ў бок Белгарадскай вобласці Расеі, і пагражае помстай.

"На гэтыя дзеянні кіеўскага рэжыму, які падтрымліваецца заходнімі куратарамі, будуць прынятыя захады ў адказ", – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расеі ў суботу ў Telegram.

У агрэсара не ўдакладнілі, якія контрзахады будуць прынятыя.

У паведамленні гаворыцца аб выкарыстанні Украінай, прадстаўленых Злучанымі Штатамі ракет вялікай далёкасці ATACMS, якія могуць дасягаць цэляў на адлегласці да 300 кіламетраў, для нанясення ўдараў глыбока ўнутры Расеі. У Маскве гэта называюць "значнай эскалацыяй".

Украінскі Генеральны штаб не заяўляў аб ударах па Белгародскай вобласці і не каментаваў заяву.

Апошнія навіны