BE RU EN

На мяжы з Польшчай давядзецца стаяць чатыры дні?

  • 5.01.2025, 17:32

Рэкордныя чэргі.

Шалёныя чэргі з аўтамабіляў назапасіліся на беларуска-польскай мяжы. Ужо больш за 1,8 тысяч легкавікоў чакаюць магчымасці патрапіць у ЕЗ праз пункт пропуску "Брэст". У спецыялізаваных чатах падлічваюць, што ў такой чарзе трэба будзе стаяць больш за чатыры дні, заўважыла Еўрарадыё.

Каб не звар'яцець у гэтай чарзе, зарэгіструйцеся ў «зоне чакання». Каб патрапіць у яе, давядзецца прыехаць да мяжы і атрымаць свой «нумарок». І трэба будзе аплаціць мыту: для легкавікоў і матацыклаў гэта 12,6 рублёў.

Рэгіструецеся - і едзеце аглядаць Берасце. Прыкладна за гадзіну да таго, як падыдзе чарга, вам патэлефануюць ці адправяць паведамленне ў мэсанджар. І тады можна будзе зноў выязджаць да мяжы.

Такая паслуга з’явілася толькі ў кастрычніку. А да гэтага беларусам даводзілася літаральна днямі стаяць проста на мяжы. Гэта значыць, яны спалі ў аўто і думалі аб тым, ці хопіць запасаў ежы да Польшчы і не давядзецца ці галадаць у чарзе.

Так, нават калі вы сёння зарэгіструецеся ў чарзе, вам усё адно давядзецца некалькі дзён чакаць магчымасці патрапіць у Польшчу. Але вы зможаце правесці гэты час не ў аўто, а на шпацыры па Берасці. Ці дома, калі вы жывяце не вельмі далёка ад мяжы. Больш за ўсё гэтая опцыя радуе берасейцаў і жыхароў вобласці, а вось беларусам з усходніх рэгіёнаў не пазайздросціш: у іх шлях да мяжы займае нямала часу.

Магчымасці зарэгістравацца ў «зоне чакання» онлайн няма. Магчыма, для таго, каб людзі не рэзервавалі адразу некалькі месцаў і такім чынам яшчэ больш не "расцягвалі чаргу".

Можа хутчэй аўтобусам?

Можа і хутчэй, але таксама доўга. У чатах даюць справаздачу, што праходжанне мяжы зараз займае амаль 16 гадзін. Але гэты час падарожнікі вымушаны праводзіць у аўтобусе, а гэта не самыя камфортныя ўмовы.

Апошнія навіны