BE RU EN

УСУ ліквідавалі ўраджэнца Беларусі, які ваяваў за акупантаў

  • 6.01.2025, 10:56

У яго былі праблемы з законам.

Улады Балашаўскага раёна Саратаўскай вобласці Расеі паведамілі аб смерці на вайне ва Украіне Валерыя Антаненкі, ураджэнца Полацка.

Валерый Антаненка нарадзіўся ў вёсцы Святлішчышча Полацкага раёна. Невядома, чым ён займаўся ў Беларусі, але даўно пераехаў у Расею.

Са звестак Digital intelligence team, ужо ў 2015 годзе Антаненка меў адзнаку ў фінансавых арганізацыях “негатыў” - значыць, меў завінавачанасці і не плаціў за іх. Увогуле, з 2019 да 2023 года супраць яго было адкрыта блізу дзясятка выканаўчых спраў за нявыплату пазык, кожная на некалькі сотняў даляраў.

Вядома, што Антаненка пайшоў на вайну сам.

Апошнія навіны